Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лянкевіч Габрыэль

Дата нараджэння
15.03.1722
Месца нараджэння
Віцебская губерня, Полацкі павет
Дата смерці
10.11.1798
Род дзейнасці
рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог

Лянкевіч Габрыэль нарадзіўся 15 сакавіка 1722 года каля Полацка, каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог.

З 1745 года – член ордэна езуітаў. Вучыўся ў Рымскім езуіцкім калегіуме (1762–1765 гг.). У 1765–1773 гг. выкладаў філасофію, архітэктуру і матэматыку ў калегіумах Нясвіжа і Полацка. Пасля выдання ў 1773 годзе папскай булы аб скасаванні ордэна разам з С. Чарневічам дабіўся захавання дзейнасці езуітаў у межах Расійскай імперыі і адкрыцця ў 1780 годзе ў Полацку навіцыята (установа для падрыхтоўкі да ўступлення ў члены ордэна). З 1782 года – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1785–1798 гг. – генеральны вікарый (выконваючы абавязкі генерала) ордэна езуітаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.

Памёр Габрыэль Лянкевіч 10 лістапада 1798 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лянкевіч Габрыэль // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 643.

2. Лянкевіч Габрыэль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 425.