Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лысенка Аляксандр Паўлавіч

Дата нараджэння
13.04.1952
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
ветэрынарыя
Навуковая ступень
доктар ветэрынарных навук (1994)
Навуковае званне
прафесар (2003)

Лысенка Аляксандр Паўлавіч нарадзіўся 13 красавіка 1952 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар.

Скончыў сярэднюю школу № 29 г. Віцебска. У 1974 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1984 годзе Аляксандр Лысенка абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1994 годзе – доктарскую. Па размеркаванні пайшоў працаваць у Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі.

3 1993 года – вучоны сакратар аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны Акадэміі аграрных навук Беларусі. У 1994–1999 гг. – загадчык лабараторыі і намеснік дырэктара, з 2003 года – дырэктар, з 2007 года – загадчык лабараторыі Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі. У 2014 годзе Аляксандр Паўлавіч быў прызначаны на пасаду загадчыка аддзела малекулярнай біялогіі РУП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтар шэрагу навуковых прац на тэму антыгеннага складу ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзялення і ачышчэння антыгенаў мікабактэрый, сродкаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лысенка Аляксандр Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 382.

2. Лысенко, А. «Массовым тиражом» и прежде в ветеринарном никогда не учили... / А. Лысенко ; беседовал М. Нестеровский // Ветеринарная газета. – 1998. – 1–15 июля. – С. 5.

3. Лысенко Александр Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 92.

4. Лысенко Александр Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 573.