Лысенка Антаніна Фёдараўна
Лысенка Антаніна Фёдараўна нарадзілася 14 верасня 1930 года ў в. Зарачаны Полацкага раёна, беларускі літаратуразнаўца і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1965).
У 1955 годзе скончыла Гомельскі педагагічны інстытут. Настаўнічала. З 1964 года працуе ў Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Друкуецца з 1962 года. Даследуе пераважна публіцыстыку, творчую індывідуальнасць пісьменнікаў (З. Бядуля, Я. Сіпакоў, І. Шамякін, Х. Шынклер і інш.).
Сааўтар кніг «Беларуская савецкая проза: апавяданне, нарыс» (1971), «Стыль пісьменніка» (1974), «Беларуская літаратура. Дзень сённяшні» (1980), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1–2, 1981–1982) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Лысенка Антаніна Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 384.
2. Лысенка Антаніна Фёдараўна // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 642.