Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лысенка Ірына Міхайлаўна

Дата нараджэння
29.08.1954
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
вучоны
Спецыялізацыя
педыятрыя
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
прафесар

Лысенка Ірына Міхайлаўна нарадзілася 29 жніўня 1954 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1977 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. Пасля яго заканчэння працавала ў Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы. У 1984 годзе Ірына Лысенка абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1997 годзе – доктарскую.

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. З 1997 года – прафесар кафедры педыятрыі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, 10 манаграфій і больш за 10 навуковых дапаможнікаў на тэму паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.). Прымае ўдзел у навуковых, навукова-практычных канферэнцыях.

Член навуковага педыятрычнага таварыства Беларусі, навуковага алергалагічнага і імуналагічнага таварыстваў Расійскай Федэрацыі. Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лысенка Ірына Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 384.

2. Лысенка Ірына Міхайлаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 529.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Лысенко Ирина Михайловна