Лысенка Пётр Фёдаравіч
Лысенка Пётр Фёдаравіч нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў в. Зарачаны Полацкага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993).
У 1953 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1964 года – у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР: старшы навуковы супрацоўнік, загадваў сектарам сярэдневяковай археалогіі, з 1988 года загадваў аддзелам археалогіі сярэдневякоўя. Вывучаў курганы XI–XII стст., старажытныя гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр, іх абарончыя ўмацаванні. Планіроўку, забудову, рамёствы, гандаль, структуру гарадской гаспадаркі, культуру. Рэканструяваў даследаваныя часткі старажытнага Турава, Брэста XIII ст., Пінска XV ст. Зрабіў вывад, што Бярэсце заснавана дрыгавічамі. Выявіў у Бярэсці жыллёвыя пабудовы на 12–13 вянкоў з аконнымі праёмамі. Вынікам яго даследавання стала стварэнне 2 археалагічных музеяў «Бярэсце» (1982) і «Древний Туров» (2005).
Аўтар каля 10 манаграфій і больш за 200 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў. Адзін з аўтараў кніг «Очерки по археологии Беларуси» ў 2-х частках, «Археалогія Беларусі» ў 4-х тамах, «Гісторыя Беларусі» ў 6 тамах. У 2002 годзе Пятру Фёдаравічу была прысуджана Дзяржаўная прэмія за цыкл прац па старажытнай гісторыі паўднёвай Беларусі. З 2005 года з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам г. Турава, з 2011 – г. Пінска.
ЛІТАРАТУРА
1. Даследчык тураўскай зямлі: да 80-годдзя з дня нараджэння П. Лысенкі // Веды. – 2011. – 19 верас. – С. 7.
2. Дубицкая, Н. М. Лысенко Пётр Фёдорович / Н. М. Дубицкая // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 92.
3. Каваленя А. Даследчык Тураўскай зямлі / А. Каваленя, В. Ляўко, А. Мядзведзеў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – № 9. – С. 53–57.
4. Калядзінскі, Л. У. Даследчык беларускай Троі...: да 85-годдзя П. Ф. Лысенкі / Л. У. Калядзінскі // Беларуская думка. – 2016. – № 9. – С. 86–91.
5. Лысенка Пётр Фёдаравіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 642.
6. Лысенка Пётр Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 407.
7. Мядзведзева, В. У. Археолагі-ўраджэнцы Віцебскай зямлі: працы, здабыткі, вынікі / В. У. Мядзведзева // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, Віцебск, 28–29 кастр. 2010 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Мінск : Медисонт, 2012. – С. 421–434.