Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Любачка Іван Стафанавіч

Дата нараджэння
01.05.1915
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён
Дата смерці
20.07.1977
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
гісторыя
Навуковае званне
Доктар гісторыі (1964)

Любачка Іван Стафанавіч нарадзіўся 1 мая 1915 года на Полаччыне, беларускі гісторык.

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, Калумбійскі ўніверсітэт. У 1964 годзе атрымаў навуковае званне – доктар гісторыі.

З 1939 года працаваў настаўнікам у в. Галоўчын Бялыніцкага раёна. З 1940 года Іван Стафанавіч быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны трапіў у нямецкі палон, вызвалены селянінам, які назваў яго сваім сынам. Потым быў вывезены на працу ў Германію. Пасля II сусветнай вайны знаходзіўся ў лагерах для перамешчаных асоб амерыканскай акупацыйнай зоны Германіі. З 1946 года ўзначальваў пачатковую школу ў Гэрэнбергу, выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў школе ў Майнлёйзе (1947), у гімназіях у Гібельштаце (1948) і Бакнангу (1949). У пачатку 1950-х гадоў выехаў у ЗША. Выкладаў гісторыю ў Блюмінгтонскім універсітэце, узначальваў кафедру гісторыі ў Мурайскім універсітэце. Даследаваў гісторыю Беларусі, стан адукацыі ў СССР. У кнізе «Беларусь пад Савецкай уладай, 1917–1957» (1972) зрабіў спробу даць сістэматызаваны агляд гісторыі Беларусі савецкага часу. Яго бібліятэка і незакончаны рукапіс кнігі па гісторыі Беларусі зберагаюцца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане.

Памёр Іван Стафанавіч 20 ліпеня 1977 года. Пахаваны ў г. Мурай. Паводле яго завяшчання ў 1977 годзе ў ЗША заснаваны фонд яго імя для дапамогі студэнтам і навукоўцам-беларусазнаўцам.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Любачка Іван Стафанавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 182–183.

2. Любачка Іван Стафанавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 108.

3. Любачка Іван Стафанавіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 642.

4. Любачка Іван Стафанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 411.