Маеўскі Сяргей Іванавіч
Маеўскі Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1779 годзе каля Полацка, расійскі военачальнік, мемуарыст, генерал-маёр.
На ваеннай службе з 1793 года і да пачатку 1840-х гадоў. Удзельнік вайны 1812 года і замежных паходаў 1813–1814 гг. У 1824–1826 гг. служыў у ваенных пасяленнях у Старой Русе (цяпер Наўгародская вобласць). Аўтар біяграфічных запісак «Мой век, або Гісторыя генерала Маеўскага», дзе падрабязна апісаў свой удзел у войнах і даў каштоўныя звесткі пра ваенныя пасяленні і іх стваральніка А. А. Аракчэева.
Памёр Сяргей Іванавіч у 1849 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Маеўскі Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 108–109.
2. Маеўскі Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 184.
3. Маеўскі Сяргей Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 5 : М–ПУД. – С. 34.