Майсяёнак Анатоль Пятровіч
Майсяёнак Анатоль Пятровіч нарадзіўся 9 студзеня 1952 года ў в. Угольцы Докшыцкага раёна. Беларускі вучоны ў галіне лесаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1989). Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1974). Працаваў інжынерам па ахове лесу (1974–1975).
3 1975 года – вядучы навуковы супрацоўнік на Дзвінскай эксперыментальнай лясной базе Інстытута лесу НАН Беларусі. З 1993 года – намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце. З'яўляецца адказным выканаўцам інвестыцыйнага праекта Міністэрства лясной гаспадаркі актуальнага напрамку па вырошчванні пасадкавага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай па фінскім вопыце. Пад яго кіраўніцтвам укаранёны ў лясную гаспадарку краіны вынікі навукова-даследчых работ па ўжыванні гербіцыдаў у лясных гадавальніках і лясных культурах. Распрацавана і ўкаранёна ў вытворчасць інструкцыя па абразанні сукоў ў культурах хвоі і елкі для вырошчвання высакаякаснай драўніны.
Апублікаваў звыш 100 навуковых прац.
ЛІТАРАТУРА
1. Майсяёнак Анатоль Пятровіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 627–628.
2. Пестунова, Е. Генетический банк ели европейской – особая гордость Двинской экспериментальной лесной базы / Е. Пестунова // Белорусская лесная газета.– 2017. – 20 апр. – Режим доступа: http://lesgazeta.by/economy/nauka--proizvodstvu/geneticheskij-bank-eli-evropejskoj-%E2%80%94-osobaja-gordost-dvinskoj-jeksperimentalnoj-lesnoj-bazy. – Дата доступа: 12.06.2019.
3. Хайноўская, А. Вырасціць лес – цэлая навука / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 28 студз. – С. 4.