Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Макавецкі Пётр Васільевіч

Дата нараджэння
25.09.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Мянюцева
Дата смерці
1980
Род дзейнасці
вучоны-фізік
Спецыялізацыя
авіяцыйнае прыборабудаванне
Навуковая ступень
кандыдат тэхнічных навук

Макавецкі Пётр Васільевіч нарадзіўся 25 верасня 1922 года ў в. Мянюцева Сенненскага раёна. Фізік, папулярызатар навукі. Вучоны ў галіне авіяпрыборабудавання.

Скончыў Сенненскую беларускую школу. У 1939 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут. Праз год яго прызвалі на вайсковую службу. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда.

У 1946 годзе паступіў на радыётэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута авіяцыйнага прыборабудавання, пасля заканчэння якога застаўся тут працаваць выкладчыкам на кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы». Кандыдат тэхнічных навук.

Ім напісана каля 80 навуковых работ па акустыцы, тэлебачанні, радыёлакацыі.

Аўтар зборніка задач па фізіцы і астраноміі «Глядзі ў корань», які пяць разоў перавыдаваўся ў СССР, перакладзены на нямецкую, балгарскую, румынскую, чешскую, украінскую, латышскую, іспанскую мовы.

Памёр у 1980 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буракова, Т. Вучоны-фізік з Мянюцева / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 14 сак. – С. 4.

2. Ермашкевіч, П. І. Макавецкі Пётр Васільевіч / П. І. Ермашкевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 540.

3. История школы: люди, события, факты / подгот. Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 31 студз. – С. 5.

4. Макавецкі Пётр Васільевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 184.

5. Макавецкі Пётр Васільевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Вiцебская абласная друкарня, 2007. – С. 109.