Махноў Фёдар Андрэевіч
Махноў Фёдар Андрэевіч нарадзіўся 6(18) чэрвеня 1878 года ў в. Касцюкі Віцебскага раёна. Лічыцца самым высокім чалавекам на зямлі. Рост 285 см, вага – 182 кілаграмы. Далонь даўжынёй 32 сантыметры, падэшва – 51 сантыметр. Адной рукой Ф. Махноў лёгка гнуў падковы. Праз яго заручальны пярсцёнак праходзіла рублёвая манета.
У пачатку ХХ стагоддзя віцебскі волат выступаў у цырку, цешыў публіку сваімі незвычайнымі фізічнымі здольнасцямі. Гастраляваў у Расіі, Еўропе, Амерыцы.
Памёр 28(10) жніўня (верасня) 1912 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский великан / сост. М. Д. Юшкевич. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 24 с.
2. Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 170–172.
3. Грыгаровіч, Т. Вялікія людзі маленькіх вёсак / Т. Грыгаровіч // Настаўнiцкая газета. – 2007. – 30 кастр. – С. 12.
4. Дединкина, С. Путешествие на Великанов хутор / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 25 кастр. – С. 10.
5. Иванова, О. Самый высокий человек в мире отправился к славе от станции Старое Село / О. Иванова // Железнодорожник Белоруссии. – 2001. – 30 янв. – С. 4.
6. Конон, М. Белорусский Гулливер / М. Конон // Витьбичи. – 2006. – 24 авг. – С. 21.
7. Подлипский, А. Великан Фёдор Махнов: самый высокий человек на земле жил в окрестностях Витебска / А. Подлипский. – Витебск : Вит. обл. типография, 1993. – 26 с.
8. Трапезникова, Л. Великан Федор Махнов / Л. Трапезникова // Беларускi час. – 2006. – 25 авг.–1 сент. – С. 27.
9. Фёдараў, В. Жыў-быў Фёдар Вялікі / В. Фёдараў // Рэспубліка. – 2007. – 24 лют. – С. 7.
10. Юшкевич, М. Потомки великана Махнова / М. Юшкевич // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 19 снеж. – С. 4.