Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Махонь Сяргей Уладзіміравіч

Дата нараджэння
25.06.1961
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Янкі
Род дзейнасці
навуковец, перакладчык
Навуковая сфера
мовазнаўства
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
дацэнт

Махонь Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 25 чэрвеня 1961 года ў в. Янкі Докшыцкага раёна. Беларускі мовазнаўца, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1991). Скончыў Докшыцкую сярэднюю школу (1978), БДУ (1983). 3 1986 г. выкладае ў БДУ.

Даследуе лексіку рускай мовы, вывучае беларуска-рускія моўныя адносіны. Адзін з аўтараў шматлікіх падручнікаў для агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы: «Сучасная руская мова» (1998), «Руская мова: Марфалогія» (1996), «Руская мова ў тэкстах і каментарыях» (2001), «Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 2 класа школ з рускай і беларускай мовамі навучання» (2002) і інш.

Перакладае мастацкую прозу з беларускай мовы на рускую. Творы ў яго перакладзе друкаваліся ў часопісах «Беларуская думка», «Нёман», «Юность» і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Махонь Сяргей Уладзіміравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 633.