Малецкі Язэп (Іосіф)
Малецкі Язэп (Іосіф) нарадзіўся 12 студзеня 1906 года ў в. Якужы Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Доктар медыцыны.
Скончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Віленскім універсітэце. З 1935 года працаваў урачом, перад вайной спецыялізаваўся на акушэрстве і гінекалогіі ў Варшаве. З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Потым працаваў у Гродна, кіраваў медыцынскай школай у Баранавічах. Вымушаны быў з'ехаць спачатку ў Германію, потым – у Аўстралію.
Са студэнцкіх гадоў прымаў удзел у беларускім культурным і нацыянальным руху. У Германіі стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб'яднання беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў часопіс «Медычная думка». У Аўстраліі быў членам першай управы Беларускага аб'яднання ў штаце Новая Паўднёвая Валія, дапамагаў у выданні месячніка «Новае жыццё ў Сіднеі». Узначальваў федэральную раду беларускіх арганізацый Аўстраліі. Друкаваў успаміны, медыцынскія публіцыстычныя артыкулы.
Рэдактар і выдавец беларускіх газет, календароў. Член Віленскага нацыянальнага беларускага камітэта, аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, у тым ліку «Пад знакам Пагоні» (1976).
Памёр 6 чэрвеня 1982 года ў Аўстраліі.
ЛІТАРАТУРА
1. Малецкі Язэп // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 531.
2. Малецкі Язэп (Іосіф) // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 186–187.
3. Малецкі Язэп (Іосіф) // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 110–111.
4. Скрабатун, У. Выхаванец друйскіх марыянаў / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2009. – 7 траўня. – С. 5.
СПАСЫЛКІ