Малкін Залман Ізраілевіч
Малкін Залман Ізраілевіч нарадзіўся ў 1897 годзе ў г. п. Сураж Віцебскага раёна. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар.
Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта (1920). У паліклініцы вядомага вучонага прафесара М. Н. Чэбаксарава прайшоў шлях ад радавога ўрача да загадчыка кафедры. У 1932 г. стаў кіраўніком паліклінікі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам ваенных шпіталяў, якія знаходзіліся ў г. Казань.
Памёр у 1980 годзе.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі Татарскай АССР.
ЛІТАРАТУРА
1. Малкін Залман Ізраілевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 697.