Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мальта Уладзімір Іванавіч

Дата нараджэння
1932
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Кучына
Дата смерці
06.04.1983
Род дзейнасці
кіраўнік
Спецыялізацыя
машынабудаўнічая прамысловасць
Навуковая ступень
кандыдат тэхнічных навук
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі
Дзяржаўная прэмія СССР
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Мальта Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў в. Кучына Докшыцкага раёна (цяпер не існуе). Кандыдат тэхнічных навук. Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (1976). Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1959). 3 1956 г. працаваў інжынерам-канструктарам на заводзе аўтаматычных ліній. У 1963–1983 гг. – вядучы канструктар, начальнік аддзела, намеснік галоўнага інжынера, галоўны інжынер навукова-вытворчага канцэрна «Планар».

Аўтар 27 вынаходстваў, 31 навуковай працы. Дзяржаўная прэмія СССР (1977) за стварэнне комплекса аўтаматычнага прэцызійнага оптыка-механічнага абсталявання для мікраэлектронікі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Вярхоўнага Савета СССР. Памёр Уладзімір Іванавіч Мальта 6 красавіка 1983 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мальта Уладзімір Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 628.