Малянтовіч Павел Мікалаевіч
Малянтовіч Павел Мікалаевіч нарадзіўся ў 1869 годзе ў Віцебску. Палітычны дзеяч, юрыст. Адзін з заснавальнікаў савецкай адвакатуры.
Праз некаторы час сям'я Малянтовічаў пераехала ў Смаленск. Юнак паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але не скончыў яго – быў адлічаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Адукацыю атрымаў завочна ў Дэрптскім універсітэце ў 1894 годзе.
З 1898 года працаваў адвакатам Маскоўскай судовай палаты. Прымаў удзел у шматлікіх працэсах.
У 1917 годзе П. Малянтовіч заняў пасаду міністра юстыцыі Часовага ўрада. У ноч с 25 на 26 кастрычніка быў арыштаваны разам з усімі членамі ўрада. Неўзабаве быў вызвалены і працягваў займацца юрыспрудэнцыяй.
Узначальваў Маскоўскую калегію адвакатаў.
У 20-я гады выйшлі некаторыя кнігі Паўла Мікалаевіча па пытаннях юрыспрудэнцыі. У 1930 годзе зноў быў арыштаваны. За Паўла Мікалаевіча заступіліся многія знакамітыя бальшавікі, яго вызвалілі. Другі арышт адбыўся 26 лістапада 1937 года. Паўла Мікалаевіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання – расстрэлу 21 студзеня 1940 года.
У 1959 годзе Малянтовіч Павел Мікалаевіч быў рэабілітаваны пасмяротна.
ЛІТАРАТУРА
1. Арестован в Зимнем // Беларусы в Петропавловке / Э. Корнилович. – Минск : ФУАинформ, 2014. – 255–262.
2. Афанасьеў, В. Апошні генерал-пракурор царскай Расіі / В. Афанасьеў // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 41 (лістап.). – С. 6.
3. Вишневский, А. Ф. Министр Керенского / А. Ф. Вишневский // Беларуская думка. – 2014. – № 7. – С. 83–89.
4. Малянтовіч Павел Мікалаевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 188.
5. Малянтович Павел Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 103.
6. Подлипский, А. Парадоксы судьбы Павла Малянтовича / А. Подлипский // Витебские вести. – 2018. – 11 авг. – С. 10.
7. Подлипский, А. Расстрелян за то, что хотел арестовать Ленина / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2010. – 19 авг. – С. 6.