Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маркоўскі Уладзімір Іванавіч

Дата нараджэння
27.11.1913
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
20.12.1986
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік руска-японскай вайны (1945)
Воінскае званне
контр-адмірал
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі – тройчы
ордэн Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі

Маркоўскі Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 27 лістапада 1913 года ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка. Ваенны дзеяч.

Пасля заканчэння школы працаваў цесляром, муляром, памочнікам майстра.

У 1932 годзе скончыў Ленінградскі горны тэхнікум, у 1937 годзе – Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. У 1937–1938 гг. праходзіў службу на Ціхаакіянскім флоце камандзірам баявой часці падводнай лодкі «Щ-110» 2-й марской брыгады. У 1939 годзе скончыў акадэмічныя курсы камсаставу і працягваў службу на Дальнім Усходзе: камандзір баявой часці, штурман дывізіі (1939–1940), флагштурман (1940–1943), начальнік штаба 3-га дывізіёна ТКА (1943–1944), афіцэр-аператар штаба брыгады ТКА, начальнік штаба (1944), 2-га дывізіёна (1944–1947) 1-й БТКА Ціхаакіянскага флоту.

Удзельнік руска-японскай вайны (1945).

З 1954 года служыў у Порт-Артуры, потым – на Паўночным флоце. У 1961 годзе прымаў удзел у выпрабаваннях ядзернай зброі на архіпелагу Новая зямля. У 1962–1972 гг. В. І. Маркоўскі – камандзір 1-га вучэбнага атрада ВМФ СССР у Пінску.

Званне «контр-адмірал» У. І. Маркоўскаму было прысвоена 27 жніўня 1957 года.

У снежні 1973 года звольнены ў запас.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Чырвонага Сцяга (2), Чырвонай Зоркі (3), медалямі.

Памёр Уладзімір Іванавіч 20 снежня 1986 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гiсторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 7. – С. 57–58.

2. Марковский Владимир Иванович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович. – Минск : Технопринт, 2004. – С. 30.

3. Марковский Владимир Иванович // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович ; под ред. А. А. Римашевского. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 26.

4. Марковский Владимир Иванович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 92.

5. Марковский Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 106–107.

6. Маркоўскі Уладзімір Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 189–190.

7. Маркоўскі Уладзімір Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 111–112.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусский союз военных моряков – контр-адмирал Марковский Владимир Иванович