Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маркс Максіміліян Восіпавіч

Дата нараджэння
07(19).10.1816
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
1893
Род дзейнасці
мемуарыст, фалькларыст, настаўнік
удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў
Узнагароды і прэміі
залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1878)

Маркс Максіміліян Восіпавіч нарадзіўся 7 (19) кастрычніка 1816 года ў Віцебску. Мемуарыст, фалькларыст. Удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў.

У 1834 годзе скончыў Віцебскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. 3 1858 года выкладаў у гімназіях Смаленска і Масквы. Па падазрэнні ў сувязях з паўстанцамі М. Маркс быў арыштаваны і ў снежні 1863 – лютым 1864 гг. зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, выпушчаны пад нагляд паліцыі. Кіраваў адной з рэвалюцыйных падпольных арганізацый у Маскве.

У 1866 годзе за ўдзел у польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Маскве быў пазбаўлены ўсіх правоў і высланы ў Сібір на пажыццёвае пасяленне. 3 1869 года жыў у Енісейску, дзе заснаваў першую сібірскую метэастанцыю. Член Рускага геаграфічнага таварыства. За навуковыя даследаванні ў 1878 годзе М. В. Маркс быў адзначаны залатым медалём. Вызвалены з-пад паліцэйскага нагляду ў 1880 годзе.

Аўтар працы «Клімат Енісейска паводле 12-гадовых назіранняў 1871–1883» («Запіскі імператарскай Акадэміі навук», 1887, т. 55), нататкаў пра К. Касовіча («Руская старына», 1886, т. 52), пра Віцебск і Віцебшчыну ў 1820–1830-я гг. («Запіскі старога»), рукапіснага зборніка вершаў на польскай мове.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Горнак, В. В. Витеблянин М. Маркс и его «Записки старика» / В. В. Горнак // Белорусское Поозерье: язык и духовная культура / А. М. Мезенко [и др.]. – Мінск : Белорусская наука, 2001. – С. 165–177.

2. Зайцаў, М. Гістарычныя замалёўкі віцябчаніна / М. Зайцаў, С. Шчарбакоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1984. – № 3. – С. 31–32.

3. Кісялёў, Г. Маркс Максімілян Восіпавіч / Г. Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 77.

4. Кісялёў, Г. В. Маркс Максіміліян Восіпавіч / Г. В. Кісялёў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 121.

5. Максимилиан Маркс. Записки старика / падрыхт. І. Абрамова // Віцебскі сшытак. – 1995. – № 1. – С. 74–77 ; 1996. – № 2. – 87–102 ; 1997. – № 3. – С. 137–147.

6. Маркс Максимилиан Осипович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 107.

7. Маркс Максімільян Восіпавіч // Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. – 1944 г. : даведнік / М. В. Півавар. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – С. 82–83.

8. Маркс Максімілян Восіпавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 190.

9. Маркс Максімільян Восіпавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 112.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дулов А. Н. «Записки старика» Максимилиана Маркса как источник по истории Витебска