Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч
Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч нарадзіўся 23 студзеня 1905 года ў в. Якубова Полацкага раёна.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 года, потым у партызанах, з мая 1944 года – на 1-м Прыбалтыйскім фронце: разведчык, агнямётчык. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Прыбалтыкі і Усходняй Прусіі.
Поўны кавалер ордэна Славы. Ордэнам Славы 3-й ступені ўзнагароджаны за падрыў 3 варожых эшалонаў, ордэн Славы 2-й ступені атрымаў за аперацыю па захопе 10 кастрычніка 1944 г. аўтакалоны праціўніка на шашы Мемель – Цільзіт. 8 красавіка 1945 года, будучы цяжка параненым, А. К. Марозаў не пакінуў поля бою, а знішчыў двух варожых кулямётчыкаў, якія перашкаджалі наступленню нашых войск. За гэты ўчынак атрымаў ордэн Славы 1-й ступені.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Пасля вайны працаваў на Віцебскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў.
Памёр Аляксандр Кліменцьевіч 9 верасня 1984 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.
2. Гайдуков, К. П. [70 лет как пришло освобождение...] / К. П. Гайдуков // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Мінск : Чатыры Чвэрці, 2017. – С. 252–259.
3. Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 201.
4. Морозов Александр Климентьевич // Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2006. – С. 40.
5. Морозов Александр Климентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 144.
6. Морозов Александр Климентьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 183.