Марозава Алена Іосіфаўна
Марозава Алена Іосіфаўна нарадзілася ў 1928 годзе ў в. Абухава Расонскага раёна.
Скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча.
У 1955 годзе скончыла Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску, у 1957 годзе – ВПШ пры ЦК КПСС у Маскве.
З 1946 года – старшая піянерважатая ў дзіцячым доме, загадчык аддзела піянераў і школьнікаў РК ЛКСМБ, сакратар рэдакцыі, рэдактар газеты «Сцяг Леніна» Мёрскага раёна.
З 1960 года – рэдактар, старшы рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР і выдавецтве «Беларусь».
З 1967 года – старшы навуковы рэдактар, загадчык рэдакцыі гісторыі СССР у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.
З 1991 года на пенсіі.
Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Ветэран працы».
У 1988 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры».
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Марозава Алена Іосіфаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 539.