Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Марціновіч Ізабела Іванаўна

Дата нараджэння
27.10.1927
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, м. Багушэўск
Род дзейнасці
юрыст
Навуковая ступень
доктар юрыдычных навук (1969)
Навуковае званне
прафесар (1971
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларусі (1982)
Заслужаны юрыст Беларусі (1995)
Прэмія імя В. І. Пічэты (2006)
Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі (2007)
Прэмія імя Феміда (2010)

Марціновіч Ізабела Іванаўна нарадзілася 27 кастрычніка 1927 года ў мястэчку Багушэўск (зараз –гарадскі пасёлак) Сенненскага раёна. Беларускі юрыст.

У 1949 годзе скончыла Мінскі юрыдычны інстытут, дзе і пачала працоўную дзейнасць. З'яўлялася выкладчыкам і адначасова вучылася ў аспірантуры.

3 1954 года – на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, створанага на аснове Мінскага юрыдычнага інстытута.

У 1954 годзе – абарона кандыдацкай дысертацыі на тэму «Прынцып галоснасці ў савецкім крымінальным працэсе», у 1956 годзе – доктарскай дысертацыі на тэму «Развіццё суда і крымінальна-працэсуальных формаў судовай дзейнасці ў Беларускай ССР (1917–1967 гг.)».

Доктар юрыдычных навук (1969). Прафесар (1971). Першая ў Беларусі жанчына прафесар – доктар права. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы праектаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канцэпцыі судова-прававой рэформы.

Аўтар звыш 150 навуковых прац па пытаннях судовай сістэмы, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Сярод іх: «Грамадскія суды БССР у сацыялістычным будаўніцтве» (1978), «Наша правасуддзе» (1983), «Праваахоўныя органы БССР» (1986), «Адвакатура Беларусі: Гісторыя і сучаснасць» (2002) і іншыя.

Заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларусі (1982). Заслужаны юрыст Беларусі (1995). Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі (2007).

Узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат прэмій імя В. І. Пічэты (2006), Феміда (2010).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Легендарны правазнавец / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 14 лістап. – С. 5.

2. Мартинович Изабелла Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 653.

3. Мартинович Изабелла Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 107.

4. Марціновіч Ізабела Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 148.

5. Марціновіч Ізабела Іванаўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 96–97.

6. Марціновіч Ізабела Іванаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 541.