Маслакоў Анатоль Васільевіч
Маслакоў Анатоль Васільевіч – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Нарадзіўся 2 верасня 1925 года ў в. Дубраўскае Шумілінскага раёна.
Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1949), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).
У 1951–1952 гг. – начальнік паравознага дэпо на станцыі Магілёў.
З 1953 года – дырэктар Чэрнеўскай машынна-трактарнай станцыі Магілёўскай вобласці, з 1958 г. – старшыня Чавускага райвыканкама, з 1964 г. – сакратар парткама Быхаўскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з 1965 г. – 1-ы сакратар Быхаўскага райкама КПБ, з 1967 г. – сакратар Магілёўскага абкама КПБ.
У 1974–1985 гг. – старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Член ЦК КПБ (1976–1985), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959–1963, 1975–1979).
Памёр 17 лютага 1985 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Фалей, Е. С. Маслаков Анатолий Василевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 108.