Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маслюк Валерый Васільевіч

Дата нараджэння
30.03.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Ропна
Дата смерці
26.08.2001
Род дзейнасці
рэжысёр, тэатральны дзеяч

Маслюк Валерый Васільевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1953 года ў в. Ропна Полацкага раёна, беларускі рэжысёр, тэатральны дзеяч.

Закончыў Ушацкую сярэднюю школу, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979). У 1979–1981, 1997–2001 гг. працаваў у тэатры імя Якуба Коласа рэжысёрам-пастаноўшчыкам, 1993–1997 гг. – мастацкім кіраўніком. Узначальваў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (1981–1983), Рускі тэатр імя М. Горкага (1983–1992).

Асноўныя спектаклі на коласаўскай сцэне: «Брыльянт» Е. Пшэздзецкага (1979), «Клеменс» К. Саі (1980), «Стары дом» А. Казанцава (1980), «Закон вечнасці» Н. Думбадзе (1981), «Кароль Лір» У. Шэкспіра (1994), «Жаніцьба» М. Гогаля (1996), «Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка (1998), «Пакахай мяне, салдацік» В. Быкава (1997). У Магілёўскім тэатры: «Візіт дамы» («Візіт старой дамы») Ф. Дзюрэнмата (1981), «Каханне, джаз і чорт» Ю. Грушаса, «Тутэйшыя» паводле твораў Я. Купалы, «А хтосьці выпаў з гнязда» паводле Д. Васэрмана (1982), «Судны дзень» паводле аповесці «Суд у Слабадзе» В. Казько (1982). «Гамлет» У. Шэкспіра, «Усё ў садзе» Э. Олбі, «Бабскае царства» Ю. Нагібіна (1984), «Знак бяды» паводле В. Быкава (1985; Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1986) і іншыя ў Дзяржаўным рускім тэатры.

Аўтар п'ес: «Вялікая сумная рыбіна, якая чакае», «Пад сонцам», «Пакацігарошак». Аўтар зборнікаў вершаў «Сцяжына» (1983), кнігі «Я успею, я всё успею...» (2002).

Памёр Валерый Васільевіч 26 жніўня 2001 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, Т. У. Жанрава стылёвая адметнасць драматургіі Віцебшчыны / Т. У. Аляксеева // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск, 2009. – Т. 9. – С. 53–62.

2. Варатынская, Г. Глыбокі след / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 22 сак. – С. 2.

3. Іваноўскі, Ю. Боль працінаў сэрца... / Ю. Іваноўскі // Латаратура і мастацтва. – 2003. – 18 крас. – С. 10.

4. Маслюк Валерый Васильевіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 643.

5. Рублеўскі, С. «Я паспею...» / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2002. – 6 крас. – С. 8.

6. Творчыя партрэты рэжысёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа / Уклад. А. Ганчароў, Л. Грамыка, С. Дашкевіч. – Мінск : Альтыёра, 2000. – С. 19–23.

7. Тихомирова, Н. «Побольше бы Бога в Храме искусства!» : к 55-летию со дня рождения Валерия Маслюка / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 29 сак. – С. 2.