Мастыка Рыгор Сцяпанавіч
Мастыка Рыгор Сцяпанавіч нарадзіўся 21 лістапада 1912 года ў в. Істоміна Віцебскага раёна. Доктар ветэрынарных навук (1962), прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1939). З 1933 г. працаваў ветфельчарам саўгаса «Барвінскі» Арлоўскай вобласці. З 1939 г. асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі, ветурач вучгаса Куйбышаўскага сельгасінстытута. У 1942–1946 гг. у Савецкай Арміі начальнік хірургічнага аддзялення армейскага ветлазарэта, хірург ветаддзела Беламорскай ваеннай акругі. З 1946 г. у Віцебскім ветэрынарным інстытуце – асістэнт кафедры нармальнай анатоміі сельгасжывёлы, асістэнт кафедры агульнай і прыватнай хірургіі.
Аўтар больш за 60 навуковых работ, якія прысвечаны вывучэнню відавой рэакцыйнасці арганізма сельгасжывёлы, распрацовак найбольш рацыянальных метадаў лячэння закрытых і адкрытых запаленчых працэсаў. Сааўтар падручніка «Прыватная хірургія», аўтар многіх артыкулаў для ветэрынарнай энцыклапедыі, манаграфій «Парады жывёлаводу і ветспецыялісту», «Асептычнае і септычнае запаленне» і інш.
Памёр 12 студзеня 1992 года.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалём «За абарону Сталінграда».
ЛІТАРАТУРА
1. Мастыка Рыгор Сцяпанавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 697.