Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мацвееў Уладзімір Аркадзьевіч

Дата нараджэння
13.03.1956
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
інфекцыйныя хваробы, педыятрыя
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
прафесар (2002)
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»

Мацвееў Уладзімір Аркадзьевіч нарадзіўся 13 сакавіка 1956 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб і педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1979 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1980 па 1982 гг. – урач-рэаніматолаг Віцебскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы (http://www.vocibvitebsk.by/index.php/ru/). З 1982 года – старшы лабарант кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1988 годзе – асістэнт кафедры педыятрыі, у 1991 годзе – дацэнт, а ў 1997 годзе – прафесар гэтай кафедры, загадчык курса дзіцячых інфекцыйных хвароб. У 2004–2005 гг. – медыцынскі саветнік ААТ «ВітВар». З 2005 года Уладзімір Аркадзьевіч – загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск). З верасня 2010 года – прафесар кафедры педыятрыі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Член таварыства інфекцыяністаў, педыятраў Рэспублікі Беларусь, член пастаяннай Камісіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па вакцынапрафілактыцы, старшыня беларускага падраздзялення Міжнароднай Асацыяцыі фармакаэканамістаў.

Аўтар больш за 180 навуковых прац па цытамегалавіруснай інфекцыі, імунапатагенезе, клінічнай імуналогіі, інфекцыйных хваробах дзяцей. «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

ЛІТАРАТУРА

1. Матвеев Владимир Аркадьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 108–109.

2. Мацвееў Уладзімір Аркадзьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 228.

3. Мацвееў Уладзімір Аркадзьевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 533.

4. Цітоў, Л. Аб чым марыць прафесар? / Л. Цітоў // Віцебскі рабочы. – 1980. – 22 сак. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  Витебский государственный медицинский университет – Матвеев Владимир Аркадьевич

arrow Белорусская медицинская академия последипломного образования – Матвеев Владимир Аркадьевич