Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч
Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў в. Новае Палюдава Талачынскага раёна, дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.
Скончыў Аршанскае педвучылішча (1937) і Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939), Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча (1941), Завочную вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957).
З 1937 года працаваў дырэктарам дзіцячага дома, настаўнікам у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці.
У Чырвонай Арміі з 1939 года.
З 1940 года – член КПСС.
На партыйнай рабоце з 1946 года.
У 1946–1956 гг. – лектар, намеснік загадчыка аддзела парторганаў Пінскага абкама, другі, першы сакратар Давыд-Гарадоцкага райкама КПБ.
З 1956 года – першы сакратар Пінскага гаркама КПБ, з 1958 года – першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, з 1963 года – Магілёўскага сельскага абкама КПБ, старшыня Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў (1964–1983).
Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1967–1985 гг.
Член ЦК КПБ (1952–1986), член бюро Брэсцкага абкама КПБ (1964–1984).
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1954–1966), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1951–1955, 1966–1985).
З 1984 года на пенсіі. Жыў у Мінску.
Памёр 17 кастрычніка 1999 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
ЛІТАРАТУРА
1. Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 644–645.
2. Узнагароджаны ордэнам Леніна // Памяць: Брэст : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. А. П. Кондак ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2001. – Кн. 2. – С. 620.
3. Фалей, Е. С. Матюшевский Константин Викентьевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 110.
СПАСЫЛКІ