Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч

Дата нараджэння
10.04.1946
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
лазерная і электронная тэхніка і тэхналогія
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук (1990)
Навуковае званне
прафесар (1998)
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР (1986)
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000)
юбілейны знак «10 гадоў з Дня яднання народаў Беларусі і Расіі» (2006)
знак «За заслугі»
медаль імя А. М. Прохарава «За выдатныя дасягненні ў галіне інжынерных навук»
медаль Францыска Скарыны (2013)

Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч нарадзіўся 10 красавіка 1946 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне лазернай і электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка» і быў размеркаваны ў Інстытут фізікі Акадэміі навук БССР. Спачатку працаваў стажорам-даследчыкам, старшым інжынерам-канструктарам, потым загадчыкам сектара Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро Інстытута фізікі. Уладзімір Ягоравіч Мацюшкоў разам з калегамі-навукоўцамі распрацаваў унікальны для таго часу монаімпульсны рубінавы лазер «Гром». Было зроблена некалькі дзясяткаў такіх лазераў і іх мадыфікацый, якія паспяхова выкарыстоўваліся ў шэрагу лабараторый інстытута.

У 1975 годзе Уладзімір Мацюшкоў быў запрошаны на працу ў Канструктарскае бюро дакладнага электроннага машынабудавання з мэтай стварэння навукова-даследчай лабараторыі, асноўнай задачай якой стала распрацоўка лазерных тэхналогій і лазернага тэхналагічнага абсталявання для патрэб электроннай прамысловасці. З 1987 года Уладзімір Ягоравіч – кіраўнік аптычнага аддзела, а з 1988 года – начальнік навукова-тэхнічнага комплексу оптыка-механічнага і кантрольна-вымяральнага абсталявання канструктарскага бюро, а з 1991 года – дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «КБТЭМ-ОМО». У 1992 годзе Уладзімір Ягоравіч Мацюшкоў быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання «Планар», дырэктарам прадпрыемства «КБТЭМ-ОМО».

У 1986 годзе за працу «Стварэнне навуковых асноў тэхналогіі, распрацоўка аўтаматызаванага абсталявання і шырокае ўкараненне лазернай апрацоўкі плёнкавых элементаў у вытворчасць электронных прыбораў» У. Я. Мацюшкоў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 2000 годзе за стварэнне комплексу прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2005 года Уладзімір Ягоравіч Мацюшкоў быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь. Таксама Уладзімір Ягоравіч – нацыянальны эксперт Рэспублікі Беларусь па лазерах і лазерных тэхналогіях. У 2009 годзе Уладзімір Ягоравіч быў прызначаны галоўным інжынерам УП «КБТЭМ-ОМО».

У 2006 годзе У. Я. Мацюшкоў быў узнагароджаны юбілейным знакам «10 гадоў з Дня яднання народаў Беларусі і Расіі». Таксама ўзнагароджаны знакам «За заслугі», медалём імя А. М. Прохарава «За выдатныя дасягненні ў галіне інжынерных навук», медалём Францыска Скарыны.

З 2017 года Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч – першы намеснік дырэктара – галоўны інжынер ААТ «КБТЭМ-ОМО».

Аўтар 172 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 4 вучэбных дапаможнікаў, 1 адукацыйнага стандарту, 32 аўтарскіх пасведчанняў і патэнта.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Матюшков Владимир Егорович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси : [справочное издание] / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : Витебский государственный университет, 2007. – С. 88–89.

2. Савік, М. П. Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 232.

3. Савик, Н. П. Матюшков Владимир Егорович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 110.

4. Савик, Н. П. Матюшков Владимир Егорович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 678.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники – Матюшков Владимир Егорович