Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Матвяйчук Уладзімір Фёдаравіч

Дата нараджэння
10.10.1950
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Дата смерці
дзяржаўны дзеяч
Род дзейнасці
1969–1971

Матвяйчук Уладзімір Фёдаравіч нарадзіўся 10 кастрычніка 1950 года ў г. п. Шуміліна.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1984).

У 1968–1969 гг. працаваў настаўнікам у сельскіх школах Шумілінскага раёна.

У 1969–1971 гг. служыў у Савецкай Арміі.

З 1975 года – на партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёўскай вобласці, з 1988 года – дырэктар Полацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча хімікаў № 123.

У 1995–2004 гг. – дырэктар па кадрах і ідэалагічнай рабоце ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахім».

З 2004 года – старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У 2005–2009 гг. – міністр культуры Рэспублікі Беларусь, у 2009–2011 гг. – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2011 года – кіраўнік Сакратарыята старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Матвейчук Владимир Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 109.

2. Матвейчук Владимир Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 670.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Матвейчук Владимир Фёдорович. Знаменитые выпускники Могилевского Государственного университета им. А. А. Кулешова 

arrow Матвейчук Владимир Фёдорович. Историко-филологический факультет МГУ имени А.А.Кулешова