Матыль Іван Аляксандравіч
Матыль Іван Аляксандравіч нарадзіўся 18 верасня 1914 года ў в. Дуброўскія Талачынскага раёна, беларускі савецкі журналіст.
Член КПСС з 1940 года.
У 1932–1934 гг. займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава.
Быў адказным сакратаром талачынскай раённай газеты «Калгаснік Талачыншчыны» (1934–1936), загадчыкам аддзела віленскай абласной газеты «Вілейская праўда» (1939–1940).
У Вялікую Айчынную вайну (з 1942) сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б.
З сакавіка 1943 года – адказны рэдактар газеты «Чырвоная змена».
Са студзеня 1952 года – рэдактар газеты «Гомельская праўда».
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі «Партызану Айчыннай вайны», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».
Памёр 27 чэрвеня 1961 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бараноўскі, Я. Тры «Звязды» / Я. Бараноўскі // Звязда. – 2014. – 3 ліп. – С. 5.
2. Іван Аляксандравіч Матыль // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 644.
3. Матыль Іван Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 209.