Матыль Уладзімір Якаўлевіч
Матыль Уладзімір Якаўлевіч – беларускі і расійскі рэжысёр, сцэнарыст.
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1927 года ў г. Лепель.
Скончыў акцёрскае аддзяленне Свярдлоўскага тэатральнага інстытута (1948) і ўніверсітэт (1957).
Працаваў рэжысёрам Свярдлоўскага драматычнага тэатра, потым акцёрам і рэжысёрам у тэатрах Тульскай вобласці, Ніжняга Тагіла.
З 1955 года – рэжысёр Свярдлоўскага тэатра юнага гледача.
У 1957–1960 гг. працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі.
Дэбютаваў акцёрам на таджыкскай кінастудыі з фільмам «Дзеці Паміра».
У 1976–1985 гг. мастацкі кіраўнік студыі мастацкіх фільмаў «Экран» Астанкіна.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Таджыкскай ССР імя Рудакі (у 1964 годзе за фільм «Дзеці Паміра»), ганаровы грамадзянін горада Душанбе (1977), заслужаны дзеяч Таджыкістана (1977), узнагароджаны ордэнам Пашаны Расіі (у 1995 годзе за фільм «Белае сонца пустыні»), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў вобласці літаратуры і мастацтва 1997 года (1998), Народны артыст Расіі (2003), заслужаны дзеяч мастацтва Расійскай Федэрацыі, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН.
Памёр 21 лютага 2010 года ў Маскве.
ФІЛЬМАГРАФІЯ
1960 – Чакайце лістоў (рэжысёр);
1963 – Дзеці Паміра (рэжысёр);
1967 – Жэня, Жэнечка і «кацюша» (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
1969 – Белае сонца пустыні (рэжысёр);
1975 – Звезда пленительного счастья (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
1980 – Лес (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
1987 – Гонар маю (аўтар сцэнарыя);
1987 – Жыў-быў Шышла (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
1991 – Расстанемся, пакуль добрыя (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
1993 – Ахламон (мастацкі кіраўнік, аўтар сцэнарыя);
1996 – Нясуць мяне коні ... (аўтар сцэнарыя, рэжысёр);
2010 – Барвовы колер снегападу (аўтар сцэнарыя, рэжысёр).
ЛІТАРАТУРА
1. Вертинская, Л. Непокоренный Мотыль / Л. Вертинская // Лепельскі край. – 2010. – 26 лют. – С. 7.
2. Зубарь, Е. Режиссер Владимир Мотыль / Е. Зубарь // Нева. – 2002. – № 7. – С. 21–224.
3. Кандыбайла, Л. Фільм для Брэжнева /Л. Кандыбайла // Лепельскі край. – 2009. – 10 лют. – С. 2.
4. Люкевич, А. С. Мотыль Владимир Яковлевич / А. С. Люкевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 145.
5. Мажуга, Н. Во всех мужчинах я искала Владимира Мотыля / Н. Мажуга ; записала Н. Мурга // Караван историй. – 2018. – № 1. – С. 158–173.
6. Мотыль, В. Владимир Мотыль – творец космического талисмана / В. Мотыль ; беседовал В. Чеботарев // Молодежная эстрада. – 2003. – № 6. – С. 115–118.
7. Мотыль, В. Владимир Мотыль: «Судьба давала мне шанс» / В. Мотыль ; беседовала Е. Чернявская // Смена. – 1996. – № 5. – С. 114–119.
8. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.
9. Чумалов, М. Когда за державу было не обидно / М. Чумалов // Эхо планеты. – 2010. – № 12. – С. 36–37.
СПАСЫЛКІ