Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна

Дата нараджэння
06.12.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
08.03.2014
Род дзейнасці
этнамузыказнаўца
Навуковая ступень
доктар мастацтвазнаўства (1992), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1987)
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1994)

Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна нарадзілася 6 снежня 1933 года ў Оршы, беларускі этнамузыказнаўца. Доктар мастацтвазнаўства (1992). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1987). У 1961 г. скончыла Беларускую кансерваторыю. 3 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Працуе ў галіне тэарэтычнай этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі.

Асноўныя даследаванні прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору, яго арэальным і сацыялагічным аспектам. Аўтар прац: «Песенная культура беларускага Палесся» (1971), «Песні беларускага Паазер'я» (1981), «Каляндарна-песенная культура Беларусі: Вопыт сістэмна-тыпалагічнага даследавання» (1985), «Вяселле: Мелодыі» (1990, у сааўт.) і інш.

Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грампласцінкі, у тым ліку «Музычны фальклор беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988 г.), распрацоўвае праграмы аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыі 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дарашэвіч, Э. In memoriam Зінаіды Мажэйкі / Э. Дарашэвіч // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 13 (крас.). – С. 2.

2. Душа не ведае спакою // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 218–223.

3. Завадская, И. Аутентичная личность / И. Завадская // Советская Белоруссия. – 2014. – 13 сент. – С. 15.

4. Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 502.

5. Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 435.

6. Можейко Зинаида Яковлевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 142–143.

7. Яршоў, І. Душа не ведае спакою / І. Яршоў // Аршанская газета. – 2002. – 29 студз. – С. 2

8. Можейко Зинаида Яковлевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 177.