Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мельнікава Зоя Пятроўна

Дата нараджэння
25.09.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Навасёлкі
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
літаратуразнаўства
Навуковая ступень
доктар філалагічных навук
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мельнікава Зоя Пятроўна нарадзілася 25 верасня 1954 года ў в. Навасёлкі Докшыцкага раёна. Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства; выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014). Скончыла Полацкае педвучылішча (1973), БДУ (1981). Працавала настаўніцай ў Астроўшчынскай (Полацкі раён) і Лошніцкай (Барысаўскі раён) сярэдніх школах. 3 1984 года ў Брэсцкім педінстытуце (цяпер Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт). У 1986 годзе стала кандыдатам філалагічных навук. Працавала асістэнтам (1985–1986), старшым выкладчыкам (1986–1987), дацэнтам (1987–1994) кафедры беларускай літаратуры, (1994-2003) кафедры беларускага літаратуразнаўства; загадчыкам (2003–2004; 2007–2013) кафедры беларускага літаратуразнаўства. Дэкан (2004–2007) філалагічнага факультэта.

Даследуе гісторыю літаратуры, сучасную беларускую прозу і паэзію, літаратуру Берасцейшчыны. Аўтар манаграфіі «На горне душы...» (2001), вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, адзін з аўтараў праграмы і падручнікаў для агульнаадукацыйных школ «Родная літаратура» (для 5 і 6 класаў), «Беларуская літаратура» (для 10 і 11 класаў).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мельнікава Зоя Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 633–634.