Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Меркін Генадзь Самуйлавіч

Дата нараджэння
23.03.1940
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
філалогія, літаратуразнаўства
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук (1979), доктар педагагічных навук (1996)
Навуковае званне
прафесар (1998)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны настаўнік Расіі» (2000)

Меркін Генадзь Самуйлавіч нарадзіўся 23 сакавіка 1940 года ў Віцебску ў сям'і служачага-чыгуначніка. Вучоны ў галіне філалогіі і літаратуразнаўства. Кандыдат філалагічных навук. Доктар педагагічных навук, прафесар.

У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на філалагічнае аддзяленне Полацкага педагагічнага інстытута імя Ф. Скарыны. Праз два гады ў сувязі з расфарміраваннем гэтага інстытута быў пераведзены ў Магілёўскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1962 годзе.

Займацца праблемамі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. Актыўна друкаваўся ў абласным і рэспубліканскім перыядычным друку – газетах «Віцебскі рабочы», «Магілёўская праўда», «Знамя юности», «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», «Чырвоная змена» і інш.

У 1962–1981 гг. працаваў у школах г. Вязьмы Смаленскай вобласці: завучам у школе рабочай моладзі, загадчыкам метадычнага кабінета ГарАНА, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, дырэктарам сярэдняй школы № 5. У 1981–1995 гг. – дацэнт кафедры літаратуры Смаленскага педагагічнага інстытута.

Мае звыш 400 артыкулаў па праблемах філалогіі, літаратуразнаўства і методыкі выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе, аўтар больш за 20 кніг (манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў для сярэдняй школы).

Пад яго кіраўніцтвам у 1985 годзе ў п. Усходы Угранскага раёна Смаленскай вобласці, на радзіме М. В. Ісакоўскага, быў створаны адзіны ў Расіі літаратурны музей адной песні – славутай «Кацюшы» М. I. Блантэра і М. В. Ісакоўскага.

На працягу многіх гадоў Генадзь Самуйлавіч з'яўляецца членам журы Усерасійскай алімпіяды па літаратуры, старшынёй і сустаршынёй журы алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія – Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць».

Жыве ў Смаленску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Меркин Генадий Самуйлович // Белорусские смоляне, смоленские белорусы : биобиблиографический справочник / сост.: Т. Н. Ладожина [и др.] ; отв. ред. и авт. вступ. ст. Д. Н. Бакун. – Смоленск : Издательство СмолГУ, 2017. – Ч. 1 : Персоналии российско-белорусского приграничья. – С. 202.

2. Меркін Генадзь // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 195–196.

3. Меркін Генадзь // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 115–116.

4. Подвижник земли Смоленской: к юбилею Г. С. Меркина // Литература в школе. – 2010. – № 6. – С. 23–24.

5. Соловьева, Ф. Е. «...Мне кажется необыкновенно важным ... любить свою работу, любить детей»: Ганнадию Самуйловичу Меркину – 75 лет! / Ф. Е. Соловьева, Э. В. Костерина // Литература в школе. – 2015. – № 6. – С. 12–13.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Геннадий Меркин: «Из школы потихоньку уходит слово любовь...»