Мігуноў Васіль Фёдаравіч
Мігуноў Васіль Фёдаравіч нарадзіўся ў в. Балбечына Расонскага раёна.
Генерал-палкоўнік (1992).
У 1963 годзе скончыў Краснаярскае радыётэхнічнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (СПА).
У 1974 годзе скончыў Ваенна-камандную акадэмію супрацьпаветранай абароны.
З 1959 года – у Чырвонай Арміі.
У 1963–1970 гг. – на афіцэрскіх пасадах у частках супрацьпаветранай абароны ў Сяміпалацінску (Казахстан).
У 1974–1982 гг. – на камандных і штабных пасадах у Беларускай ваеннай акрузе (начальнік аператыўнага аддзялення, камандзір радыётэхнічнага батальёна, начальнік штаба, камандзір радыётэхнічнай брыгады СПА.
У 1982–1990 гг. – у групе савецкіх войск у Германіі і Туркестанскай ваеннай акрузе.
У 1990–1992 гг. – начальнік штаба радыётэхнічных войск супрацьпаветранай абароны.
У 1992–2001 гг. – камандуючы радыётэхнічнымі войскамі СПА Расійскай Федэрацыі.
З 2001 года – у адстаўцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Мигунов Василий Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 125.
2. Мигунов Василий Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 738–739.