Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міхайлаў Анатоль Мікалаевіч

Дата нараджэння
03.11.1936
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Індыкава
Род дзейнасці
урач
Узнагароды і прэміі
медаль Міжнароднага біяграфічнага цэнтра
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992)

Міхайлаў Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся 3 лістапада 1936 года ў в. Індыкава Віцебскага раёна. Доктар медыцынскіх навук (1974), член-карэспандэнт НАН Беларусі.

У 1961 г. скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў намеснікам галоўнага ўрача Іванаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, урачом-эпідэміёлагам Бярэзінскай райбальніцы, урачом-рэнтгенолагам бальніцы ст. Гомель. З 1966 г. у Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў – аспірант, асістэнт, загадчык кафедры рэнтгеналогіі і прамянёвай дыягностыкі.

Аўтар 200 навуковых работ, 15 манаграфій, у тым ліку: «Рэнтгенадыягнастычны атлас», «Рэнтгенасеміётыка хвароб чалавека» і інш.

Узнагароджаны залатым медалём Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія, 1997), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992), увайшоў у лік выдатных сусветных лідэраў навукі (АБІ, ЗША, 1997), член Еўрапейскай асацыяцыі радыёлагаў і прамянёвых дыягностаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Міхайлаў Рыгор Сцяпанавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 697.

2. Михайлов Анатолий Николаевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск, 2007. – С. 90–92.