Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міхаль Галіна Васілеўна

Дата нараджэння
1961
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Беразіно
Род дзейнасці
спартсменка, трэнер
Від спорту
дзюдо, самба
Спартыўнае званне
майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо і самба
Спартыўныя дасягненні
Алімпійскія гульні па самба сярод ваеннаслужачых 1998 года (Загрэб, Харвація) – 3 месца
Чэмпіянат свету па самба 1989 года (ЗША) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па дзюдо 1988 года (Архангельск, Расія) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па самба 1989 года – 1 месца
Узнагароды і прэміі
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

Міхаль (Савенкова) Галіна Васілеўна нарадзілася ў 1961 г. у в. Беразіно Докшыцкага раёна. Беларуская спартсменка, трэнер па дзюдо і самба. Скончыла Беларускі інстытут фізкультуры. Неаднаразовы прызёр і пераможца ўсесаюзных і міжнародных спаборніцтваў. Чэмпіёнка СССР па дзюдо ў вагавай катэгорыі 72 кг (1988, Архангельск). Чэмпіёнка СССР (1989), свету (1989, ЗША) і Еўропы (1993, Ржэў, Расія) па самба. Майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо і самба. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў сярод ваеннаслужачых (1998, Загрэб, Харвація) па самба ў камандным і асабістым заліку.

3 1994 г. на трэнерскай рабоце. Трэнер вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі спартыўнага таварыства «Дынама» (старшы трэнер-выкладчык СДЮШАР № 1). Са сваімі выхаванцамі выязджала на спаборніцтвы ў Данію, Польшчу, Францыю, Індыю, іншыя краіны. Сярод яе выхаванцаў 3 майстры спорту, сярэбраны і бронзавы прызёры маладзёжнага першынства Еўропы па самба (1999). Падрыхтавала бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету і Еўропы, шматразовага прызёра першынстваў свету і Еўропы сярод юніёраў Святлану Цімашэнка, бронзавага прызёра чэмпіянату свету, удзельніцу XXXI Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Дар'ю Скрыпнік, прызёра чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод паралімпійцаў, удзельніцу Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Арыну Качан.

За дасягнутыя поспехі ў трэнерскай дзейнасці ў 2016 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ёй прысвоена званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Міхаль Галіна Васілеўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 634.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Гибкий путь Галины Савенковой