Міхасёнак Алег Якаўлевіч
Міхасёнак Алег Якаўлевіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў в. Кадукі Пастаўскага раёна, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук.
Скончыў Ступінскі авіяцыйна-металургічны тэхнікум, Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут імя К. Цыялкоўскага (МАТІ), аспірантуру пры МАТІ. Працаваў у МАТІ інжынерам-даследчыкам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам, начальнікам лабараторыі.
3 1993 года працаваў ў канструктарскім бюро «Аметыст», займаецца педагагічнай работай. Сааўтар больш за 70 навуковых прац, навуковы рэдактар інфармацыйнага журнала «Палімерныя матэрыялы».
ЛІТАРАТУРА
1. Міхасёнак Алег Якаўлевіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 509.
2. Михасёнок, О. Я. «Мне везло на хороших людей» / О. Я. Михасёнок ; беседовала Ф. Касаткина // Пастаўскі край. – 2009. – 10 кастр. – С. 5.