Мінаеў Мікалай Віктаравіч
Мінаеў Мікалай Віктаравіч нарадзіўся 2 кастрычніка 1952 года на ст. Крулеўшчына Докшыцкага раёна. Генерал-маёр (1993). Скончыў Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1975), Ваенную акадэмію бранятанкавых войск імя Р. Я. Маліноўскага (1983). 3 1975 г. на розных камандна-штабных пасадах у войсках БВА, у 1992–1997 гг. – начальнік 72-га Аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня 1997 года ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, з 2001 года – начальнік камандна-штабнога факультэта.
Узнагароджаны 2 ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах» 2-й і 3-й ступені, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Праз прызму гадоў – памяць удзячных наўшчадкаў / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 25 мая. – С. 1, 4–5.
2. Мінаеў Мікалай Віктаравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 634.