Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч
Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 24 жніўня 1914 года ў вёсцы Кіраёва Дубровенскага раёна.
У 1935 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З гэтага ж года працаваў выкладчыкам Мінскага ваеннага вучылішча. У 1936–1937 гг. служыў у Чырвонай Арміі.
З 1939 года займаў пасаду намесніка загадчыка аддзела студэнцкай моладзі, сакратар ЦК ЛКСМБ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1944 года – старшыня Камітэта па радыёвяшчанню пры СНК БССР, з 1946 года – старшыня Камітэта культасветустаноў СМ БССР, у 1953–1956 гг. – першы сакратар Бягомльскага РК КПБ. З кастрычніка 1956 года – намеснік, першы намеснік міністра, з красавіка 1964 года– міністр культуры БССР.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і іншымі ордэнамі, медалямі.
Памёр Міхаіл Аляксандравіч 17 жніўня 1971 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Лекцыю чытае міністр // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2000. – 16 снеж. – С. 2.
2. Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1973. – Т. 7 : Манцякі–Паддубічы. – С. 214.
3. Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 514–515.