Мірановіч Генадзь Дарафеевіч
Мірановіч Генадзь Дарафеевіч – ваенны карэспандэнт.
Нарадзіўся 1 красавіка 1945 года ў вёсцы Слабодка Лепельскага раёна.
Скончыў Свядскую сярэднюю школу (1963), Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя Міхаіла Васільевіча Фрунзе (1967), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1974).
У 1967–1976 гг. праходзіў службу ў Беларускай ваеннай акрузе на пасадах: камандзіра ўзвода 30-й мотастралковай дывізіі; камандзіра навучальнага ўзвода, адказны сакратар газеты «Зорка Саветаў» 45-й вучэбнай танкавай дывізіі; начальнік аддзела камсамольскага жыцця, начальнік аддзела баявой і фізічнай падрыхтоўкі газеты «Во славу Родины».
У 1976–2018 гг. працаваў у газеце «Чырвоная зорка» старшым кансультантам, намеснікам рэдактара аддзела, рэдактарам аддзела баявой падрыхтоўкі, спецыяльным карэспандэнтам.
У Афганістане з мая па жнівень 1988 гг. – палкоўнік, спецыяльны карэспандэнт газеты «Чырвоная зорка». Быў прыкамандзіраваны да штаба 40-й арміі. Выконваў заданні ў розных кропках Афганістана: Кабул, Кундуз, Баграм, Кандагар, Файзабад. Прымаў удзел у вывадзе 860 асобнага мсп з Файзабада ў Кундуз. Мае кантузію.
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ступені, медалямі СССР і РФ.
Пражываў у Маскве.
Памёр 8 кастрычніка 2018 года.
Пахаваны на могілках у в. Слабада Лепельскага раёна.
СПАСЫЛКІ
Красная звезда. Миранович Геннадий Дорофеевич
Лепельская районная организация ОО БСВВА. Миранович Геннадий Дорофеевич