Міронава Кацярына Эдуардаўна
Міронава Кацярына Эдуардаўна нарадзілася 18 лістапада 1883 года ў Оршы, беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1940).
Творчую дзейнасць пачала ў 1889 г. на аматарскай сцэне ў Оршы. 3 1920 г. – у тэатры імя Я. Купалы.
Вобразы, створаныя Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Лепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш.
Памёрла 15 студзеня 1946 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бур’ян, Б. І. Міронава Кацярына Эдуардаўна / Б. І. Бур’ян // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 138–139.
2. З першых купалаўцаў // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 224–231.
3. Міронава Кацярына Эдуардаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 580.
4. Міронава Кацярына Эдуардаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 436.
5. Миронова Екатерина Эдуардовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 136.
6. Пачынальнікі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Орша : Аршанская друкарня, 1997. – С. 222–227.
7. Сінякова, В. З першых купалаўцаў / В. Сінякова // Аршанская газета. – 2000. – 20 чэрв. – С. 3.