Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Місурагін Ігнацій Арцёмавіч

Дата нараджэння
05.02.1947
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
ваенны дзеяч
Спецыялізацыя
генерал-маёр
Навуковая ступень
кандыдат ваенных навук
Навуковае званне
дацэнт
Узнагароды і прэміі
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
ордэн «За службу Радзіме» II ступені
прэмія імя А. А. Свечына
Ганаровая грамата Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Місурагін Ігнацій Арцёмавіч нарадзіўся 5 лютага 1947 года ў Віцебску. Генерал-маёр. Кандыдат ваенных навук, дацэнт.

У 1968 годзе скончыў Калінінградскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча, у 1974 годзе – Ваенна-інжынерную акадэмію імя Куйбышава, у 1990 годзе – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя Варашылава.

У 1987 годзе прымаў удзел у арганізацыі работы па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра інжынерна-дарожнага ўзвода, сапёрнай роты, інжынерна-дарожнай роты, начальніка інжынернай службы брыгады, камандзіра інжынерна-сапёрнага батальёна, інжынернага дарожна-мостабудаўнічага батальёна, асобнага гвардзейскага інжынерна-сапёрнага палка, начальніка інжынернай службы 39-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка інжынерных войскаў 14-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі, начальніка інжынернай службы, намесніка камандуючага па выхаваўчай рабоце і кадрах 7-й танкавай арміі, начальніка штаба – намесніка начальніка інжынерных войскаў, начальніка інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2000 года Ігнацій Арцёмавіч Місурагін – начальнік установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У 2008 годзе І. А. Місурагін быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Уручскай выбарчай акругі № 109. У 2009 годзе перайшоў з пасады начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на працу ў Пастаянную камісію па нацыянальнай бяспецы – намеснік старшыні, а потым старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011).

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, «За службу Радзіме» II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ігнацій Арцёмавіч Місурагін – лаўрэат прэміі імя А. А. Свечына за ваенна-гістарычную працу «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь. Гісторыя і сучаснасць».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Инженерным войскам 300 лет: краткий исторический очерк / И. А. Мисурагин [и др.]. – Минск : МО РБ, 2000. – 167 с.

2. Мисурагин, И. «Мы учим Родину защищать!» / И. Мисурагин ; беседовал Н. Король // Рэспубліка. – 2008. – 21 жн. – С. 2.

3. Мисурагин, И. А. Концептуальные основы проектирования системы подготовки военных кадров / И. А. Мисурагин // Вышэйшая школа. – 2004. – № 5. – С. 19–22.

4. Мисурагин Игнатий Артемович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 241.

5. Місурагін Ігнацій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 430.

6. Місурагін Ігнацій Арцёмавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / рэдкал.: Л. У. Языковіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 664.

7. Операция на памяти // Беларуская думка. – 2009. – № 6. – С. 14–22.