Морхат Віктар Іосіфавіч
Морхат Віктар Іосіфавіч нарадзіўся 2 лютага 1959 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1982 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Са жніўня 1983 года В. І. Морхат пачаў працаваць на кафедры афтальмалогіі інстытута: спачатку старшым лабарантам, а з 1990 года – асістэнтам.
З 1997 года Віктар Іосіфавіч Морхат – загадчык кафедры афтальмалогіі УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». З'яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі журнала «Новости хирургии».
Аўтар звыш 400 навуковых і метадычных прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Прафесар В. І. Морхат – уладальнік 7 патэнтаў.
Узнагароджаны нагруднымі знакамі «Вынаходнік СССР», «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». У 1988 годзе Віктару Іосіфавічу Морхату была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі.
Памёр Віктар Іосіфавіч 16 кастрычніка 2013 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Горнова, Т. Медуниверситет простился с профессором Морхатом / Т. Горнова // Витебские вести. – 2013. – 19 окт. – С. 3.
2. Морхат Віктар Іосіфавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 533.
3. Морхат Виктор Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 144.
4. Морхат Виктор Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 227–228.
5. Сеньков, В. Останется светлая память / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 19 окт. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Вестник Витебского государственного медицинского университета – Морхат Виктор Иосифович