Мядзведскі Сяргей Віктаравіч
Мядзведскі Сяргей Віктаравіч нарадзіўся 10 мая 1974 года ў Віцебску. Беларускі вучоны ў галіне мастацтвазнаўства.
У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 1998 годзе паступіў у аспірантуру філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
Працаваў над дысертацыяй на тэму: «Беларускі станковы жывапіс другой паловы 1980–1990-х гг. Тэндэнцыі і праблемы развіцця» пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства В. І. Жука. Пасля абароны дысертацыі ў 2004 годзе С. В. Мядзведскаму была прысуджана навуковая ступень кандыдата мастацтвазнаўства. У 2003 годзе працаваў у сярэдняй школе № 6 г. Віцебска.
З 2005 года – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». У 2014 годзе Сяргею Віктаравічу было прысвоена званне «дацэнт». З 2014 года – член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.
Сяргей Віктаравіч Мядзведскі – аўтар шэрагу навуковых публікацый па мастацтвазнаўстве. З'яўляецца арганізатарам некаторых мастацкіх выстаў віцебскіх мастакоў і складальнікам каталогаў. У сваіх навуковых працах Сяргей Віктаравіч Мядзведскі ахоплівае творчасць шырокага кола беларускіх жывапісцаў.
Жыве ў Віцебску.
СПАСЫЛКІ
http://painters.vlib.by/ru/portfolio/176-portfolio/iskusstvovedy/medvedskij-sergej – Художники Витебщины – Медвецкий Сергей Виторович