Мядзведскі Яўген Нікандравіч
Мядзведскі Яўген Нікандравіч нарадзіўся 25 снежня 1918 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
У 1941 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1945–1947 гг. – галоўны ўрач паліклінікі № 4 імя У. І. Леніна, у 1947–1948 гг. – загадчык аддзела аховы здароўя Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, у 1948–1952 гг. – загадчык Віцебскага гарадскога аддзела аховы здароўя. З 1954 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на кафедры отарыналарынгалогіі. У 1965–1979 гг. – рэктар гэтай установы.
У 1968 годзе Яўгену Нікандравічу Мядзведскаму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР», у 1978 годзе – «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Памёр Яўген Нікандравіч 11 лютага 2009 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Евгений Никандрович Медведский // Здравоохранение Белоруссии. – 1978. – № 12. – С. 78.
2. К 75-летию учреждения образования «Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет» / В. П. Дейкало [и др.] // Вестник Витебского государственного медицинского университета. – 2009. – № 4. – С. 178–189.
3. Лукьянова, Н. За вычетом четырех военных лет / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2003. – 16 снеж. – С. 6.
4. Медведский Евгений Никандрович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 62.
5. Мядзведскі Яўген Нікандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 67.
6. Мядзведскі Яўген Нікандравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 533.