Мятлюк Мікалай Фёдаравіч
Мятлюк Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 26 лістапада 1932 года ў в. Слабада Лёзненскага раёна, беларускі вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Доктар тэхнічных навук (1974). Прафесар (1976). Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991).
У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пачаў працоўную дзейнасць інжынерам-канструктарам на Мінскім аўтазаводзе. У 1959–1997 гг. працаваў у Беларускай політэхнічнай акадэміі (1985–1994 гг. – загадчык кафедры).
Аўтар каля 200 навуковых і навукова-метадычных прац па тармазных сістэмах аўтамабіляў і іншых мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў. Мае больш за 50 вынаходак. Ім падрыхтавана каля 27 кандыдатаў тэхнічных навук.
ЛІТАРАТУРА
1. Метлюк Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 125.
2. Мятлюк Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 82.