Мышкоў Канстанцін Раманавіч
Мышкоў Канстанцін Раманавіч нарадзіўся 18 верасня 1893 года ў в. Горкі Полацкага павета (зараз – Расонскі раён).
Генерал-лейтэнант артылерыі (1940).
Скончыў акадэмічныя курсы удасканальвання камсаставу (1929, 1936).
У гады Першай Сусветнай вайны – унтэр-афіцэр.
З 1918 года – у Чырвонай Арміі.
У гады грамадзянскай вайны 1918–1920 гг. – камандзір узвода на Петраградскім фронце.
Пасля вайны – памочнік камандзіра батальёна, камандзір узвода, начальнік страявой часткі батарэі, загадваў гаспадарчай часткай артпалка, камандзір вучэбнага дывізійнага артпалка.
З 1931 года – камісар артпалка.
З 1937 года – начальнік аддзела, начальнік упраўлення артылерыйскіх баз і арсеналаў у артылерыйскім упраўленні РСЧА.
З 1942 года – памочнік начальніка Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга.
Памёр 10 жніўня 1942 года ад цяжкага ранення падчас бамбёжкі авіяцыі праціўніка на Сталінградскім фронце.
Пахаваны ў Маскве.
Дачка К. Р. Мышкова Нінэль Канстанцінаўна (08.05.1926–13.09.2003) – кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1976).
ЛІТАРАТУРА
1. Мышкоў Канстанцін Раманавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 202.
2. Мышкоў Канстанцін Раманавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 119.
3. Мышков Константин Романович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 179.