Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Накоўнік Мікалай Іванавіч

Дата нараджэння
20.05.1895
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Накоўнікі
Дата смерці
1975
Род дзейнасці
вучоны
Навуковае званне
Доктар геолага-мінеральных навук (1947)

Накоўнік Мікалай Іванавіч нарадзіўся 20 мая 1985 года ў в. Накоўнікі Дрысенскага павета (зараз Верхнядзвінскі раён).

Беларускі вучоны. Доктар геолага-мінералагічных навук (1947), прафесар (1952).

У 1930 годзе скончыў геалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У перыяд з 1924 па 1936 гг. – навуковы супрацоўнік Геолкама-ЦНІГРІ, з 1931 па 1938 гг. – асістэнт, дацэнт Ленінградскага горнага інстытута; з 1936 да 1940 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945) – геолаг Уральскага і Заходне-Сібірскага геалагічнага ўпраўлення; з 1949 па 1951 гг. – геолаг Казахскага геалагічнага ўпраўлення; з 1951 па 1953 гг. – дацэнт і прафесар, загадчык кафедры петраграфіі Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта; з 1953 па 1955 гг. – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (геолага-геаграфічны факультэт).

Праводзіў геалагічныя даследаванні ў Казахстане, на Урале, у Заходняй Сібіры. Адкрыў буйныя радовішчы малібдэна, вальфраму, медзі, кобальту, распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння горных парод.

Мікалай Іванавіч Накоўнік унёс вялікі ўклад у стварэнне мінеральна-сыравіннай базы СССР і Казахстана. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.

Памёр Мікалай Іванавіч у 1975 годзе ў Ленінградзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Накоўнік Мікалай Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1973. – Т. 7 : Манцякі–Паддубічы. – С. 379.

2. Рыклін, Я. Шукальнік скарбаў / Я. Рыклін // Віцебскі рабочы. – 1967. – 18 жн. – C. 3.

3. Танін, П. Паляўнічы за каменем / П. Танін // Сцяг працы (Міёры). – 1981. – 11 ліп. – С. 2.

4. Шымуковіч, Ф. Слынныя людзі г. Дзісны і Дзісненскага павету / Ф. Шымуковіч // Вольнае Глыбокае. – 2016. – 7 крас. – С. 11.