Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нарбут Станіслаў Тэадоравіч

Дата нараджэння
04.05.1853
Месца нараджэння
Гродненская вобласць, м. Шаўры
Дата смерці
11.03.1926
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
медыцына

Імя доктара Станіслава Нарбута добра вядома ў Браславе і наваколлі, хаця ён і не з'яўляецца ўраджэнцам Браслаўшчыны. Станіслаў Нарбут нарадзіўся 4 мая 1853 г. у маёнтку Шаўры на Гродзеншчыне. Яго бацька, Тэадор Нарбут, быў усебакова адораным чалавекам, праявіў сябе як таленавіты ваенны інжынер, гісторык, археолаг, краязнаўца. У 1872 г. С. Нарбут паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт, а ў 1879 г. вытрымаў выпрабаванні на ступень доктара медыцыны. Тут жа ён абараніў доктарскую дысертацыю. Першыя гады лячэбнай практыкі прайшлі за мяжой. Пасля Германіі месцам жыхарства С. Нарбута стала Браслаўшчына. Меў прыватную практыку ў Друі, Браславе. Потым С. Нарбут стаў сельскім медыкам у Браславе. Першапачатковыя яго клопаты як сельскага ўрача былі звязаны з будаўніцтвам у Браславе новай, па тых часах першакласнай бальніцы. Доктар аддаў многа сіл, энергіі і часцінку свайго сэрца падчас самога будаўніцтва і потым, каб удыхнуць жыццё ў новы будынак. Амаль 90 гадоў выконвала свае функцыі лячэбніца. Узведзеную за 1,5 гады і адкрытую 24 лістапада 1906 года бальніцу з чырвонай цэглы і цяпер яшчэ называюць нарбутаўскай лячэбніцай.

Пасля завяршэння будаўніцтва лячэбніцы С. Нарбут разгарнуў актыўную хірургічную дзейнасць, самаахвярна змагаўся з інфекцыйнымі захворваннямі і высокай у той час дзіцячай смяротнасцю. Доктар быў безадказны ў лячэнні і дапамагаў усім. У тых выпадках, калі чалавек не мог заплаціць за лячэнне, аказваў дапамогу бясплатна, нават дапамагаў набыць лекі.

С. Нарбут быў вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю. Сваім асабістым прыкладам ён абуджаў культурнае жыццё мястэчка: быў рэжысёрам і акцёрам аматарскага тэатра, выдаваў газету «Дух Браслаўца». Пад наглядам павятовага лекара, якім ён стаў у 1919 г., знаходзіліся аптэкі, прадпрыемствы харчавання, лазні, школы. Ён арганізоўваў супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, санітарную справу.

Памёр Станіслаў Тэадоравіч 11 сакавіка 1926 года ад запалення лёгкіх: моцна прастудзіўся па дарозе да хворага.

Пахаваны Станіслаў Нарбут у Браславе на Замкавай гары. Былыя пацыенты, жыхары Браслаўшчыны, ахвяравалі неабходныя грошы на ўзвядзенне помніка на яго магіле. Гэта стэла вышынёй 10 метраў на масіўным кубе, увенчаная ліхтаром. Яго святло сімвалізуе самаахвярную працу браслаўскага лекара.

 

Будынак Нарбутаўскай лячэбніцы ў Браславе. Фотаздымак з сайта https://belkraj.by Помнік Станіславу Нарбуту на Замкавай гары ў Браславе. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.org Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр у Браславе. Фотаздымак з сайта http://planetabelarus.by


ЛІТАРАТУРА

1. Браслаўскія сшыткі : гістарычны зборнік / рэд. рада: К. Шыдлоўскі [і інш.] – Браслаў : Браслаўскае краязнаўчае таварыства, 2000. – № 4. – 132 с.

2. Выжыкоўская, А. Памяці слаўнага лекара / А. Выжыкоўская // Браслаўская звязда. – 2016. – 19 сак. – С. 6.

3. Гелерт, Я. Л. Сям'я доктара Нарбута / Я. Л. Гелерт // Браслауская звязда. – 1989. – 10 черв. – С. 4-5.

4. Грицкевич, В. П. С факелом Гиппократа / В. П. Грицкевич. – Мн.: Наука и техника, 1987. – С. 9.

5. Грыцкевiч, В. Помнiк на Замкавай гары / В. Грыцкевiч // Браслауская звязда. – 1988. – 2 лют. – С. 3–4.

6. Ермалёнак, В. Станіслаў Нарбут і яго сувязі са шляхтай Міёршчыны / В. Ермалёнак // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853–1926) 7–8 мая 2003 года / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў : Браслаўскае музейнае аб'яднанне, 2003. – С. 41–43.

7. Ішчанка, С. Станіславу Нарбуту – урачу і чалавеку / С. Ішчанка // Культура. – 2003. – 24 – 30 мая. – С. 14.

8. Каталог матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Станіслава Нарбута: з фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання / уклад. І. Шыдлоўская. – Браслаў : Браслаўскае музейнае аб'яднанне, 2003. – 33 с.

9. Майсяёнак, А. Станіслаў Нарбут / А. Майсяёнак // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 202–206.

10. Сушков, С. А. Станислав Нарбут. Жизнь для других – призвание / С. А. Сушков, О. П. Чепёлкина, С. Ю. Небылицин // Новости хирургии (Витебск). – 2010. – Т. 18, № 3. – С. 3–8.

11. Шыдлоўская, Я. Знакаміты лекар браслаўскай зямлі / Я. Шыдлоўская // Народнае слова. – 2009. – 10 снеж. – С. 10.

12. Шыдлоўскі, К. Памяці славутага лекара / К. Шыдлоўскі // Браслаўская звязда. – 1996. – 3 крас. – С. 4.