Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч

Дата нараджэння
21.10.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Боркавічы
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
гісторыя
Навуковае званне
Доктар гістарычных навук (1990)
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўную доблесць
Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
прэмія імя акадэміка В. А. Капцюга НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН

Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч нарадзіўся 21 кастрычніка 1939 года ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна.

У 1958 годзе скончыў Полацкі лясны тэхнікум, працаваў у Ласіцкім лясніцтве Пінскага лясгаса. У 1958–1961 гг. служыў на флоце. Пасля заканчэння ў 1966 годзе гістарычнага факультэта БДУ працаваў у Гродзенскім абкаме камсамола, ЦК ЛКСМБ, Мінскім РК КПБ.

З 1973 года – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Намеснік сакратара парткама АН БССР (1975–1984).

З 1984 года – старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела гісторыі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі, в. а. намесніка дырэктара Інстытута гісторыі НАНБ.

Аўтар звыш 100 навуковых прац. Сярод іх 6 манаграфій. Актыўна спалучае навуковую даследчыцкую працу з педагагічнай.

Узнагароджаны медалем «За працоўную доблесць» (1981), Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), прэміяй імя акадэміка В. А. Капцюга НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2003).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касцюк, М. Адданасць гісторыі Бацькаўшчыны: (да 70-годдзя нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Навіцкага) / М. Касцюк, У. Гніламёдаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2009. – № 10. – С. 57–60.

2. Касцюк, М. У нястомных пошуках гістарычнай праўды / М. Касцюк, Н. Васілеўская, В. Мазец // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – № 11. – С. 41–43.

3. Новицкий Владимир Иосифович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929–2008 гг. : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2008. – С. 264–265.

4. Новицкий Владимир Иосифович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск : Беларуская навука, 2007. – С. 275–276.

5. Новицкий Владимир МИосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 187.

6. Новицкий Владимир Иосифович / П. А. Войтович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 457.

7. Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 106.

8. Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 244.