Навумава Софія Фадзееўна
Навумава Софія Фадзееўна нарадзілася 23 мая 1924 года ў в. Заазер'е Сенненскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў.
Доктар хімічных навук (1974).
У 1949 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1949–1989 гг. працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Загадчык лабараторыі (1952–1967, 1975–1986).
Навуковыя працы па сінтэзе і даследаванні ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатыкаў і антыстатычных лакаў, распрацоўцы новых поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў.
У 1953 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Хімія высокамалекулярных злучэнняў». У 1973 г. – доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Хімія высокамалекулярных злучэнняў». За час працы Сафія Фадзееўна сумесна з супрацоўнікамі апублікавала больш за 250 навуковых прац, атрымала звыш 100 аўтарскіх сведчанняў і 9 патэнтаў за мяжой (Англія, Італія, ЗША, Францыя, ФРГ, Японія).
Па шэрагу вынаходстваў, такіх як «негатыўныя фотарэзісты╗ і«антыстатычныя лакі», была накладжана вытворчасць на прадпрыемствах краіны з атрыманнем эканамічнага эфекту.
Адзін з аўтараў манаграфіі «Циклогекса-1,3-диен и продукты на его основе» (1980).
Памерла 12 сакавіка 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Навумава Софія Фадзееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 111.
2. Навумава Софія Фадзееўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 541.
3. Наумова Софья Фадеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 175.
4. Побудей, С. В. Софья Фадеевна Наумова: становление советского учёного / С. В. Побудей // Роль личности в истории государства и права Беларуси: сборник тезисов докладов по материалам Республиканской научно-теоретической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 3–4 ноября 2016 года / [под ред. И.В. Вишневской, И.П. Манкевич]; УО «Белорусский государственный экономический университет». – Минск: БГЭУ, 2016. – С. 204-205.